Незалежнага прафсаюза для дырэкцыі “Граніта” не існуе
Суполцы незалежнага прафсаюза на прадпрыемстве “Граніт” у Мікашэвічах дырэкцыя прадпрыемства адмовіла ў выдзяленні памяшкання. Рабочыя па дапамогу ў вырашэнні гэтага пытання звярталіся да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ларысы Вершаловіч, і яна напісала ліст да выканаўцы абавязкаў генеральнага дырэктара «Граніту». Як стала вядома з адказу на запыт дэпутата, памяшканне даецца толькі для дзеючага прафсаюза. Па словах кіраўніка суполкі незалежнага прафсаюза Стахаевіча, ўсё, што можна было для атрымання памяшкання, ужо зроблена, але вынік нулявы. Так абыходзіцца з работнікамі дазваляе закон, дзе прапісана, што кіраўнік не абавязаны даваць памяшканне, а толькі мае права. Зараз гэтае пытанне разглядае МАП. Спадар Стахаевіч выказвае спадзяванне, што кіраўнік прыслухаецца да вывадаў гэтай міжнароднай арганізацыі.
Алег Стахаевіч адзначае, што афіцыйнаму прафсаюзу даюць памяшканні колькі ім трэба. Як вядома з інфармацыі афіцыйнага прафсаюза, з пачатку 2012 года яны зарэгістравалі 40 пярвічак, а незалежныя прасаюзы з 1996 года - ніводнай.