viasna on patreon

У Гародні пачаліся суды над удзельнікамі пікету

2012 2012-06-01T17:47:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/grodna-piket-paliaki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 У Гародні сёння, у дзень адкрыцця фестывалю нацыянальных культур, міліцыя затрымала 21 чалавека – удзельнікаў пікету ў абарону польскамоўнага навучання ў сярэдняй школе №36. Пры разгоне акцыі і затрыманні міліцыянты паводзілі сябе досыць брутальна. На большасць затрыманых склалі пратаколы пра адміністрацыйныя правапарушэнні. На некаторых складзена нават па два: прыкладам, на  Эдварда Дмухоўскага  -- за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, а таксама непадпарадкаванне міліцыі. На журналістку Гражыну Шалкевіч і актывіста Марэка Занеўскага складзены пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. На віцэ-старшыню Саюзу палякаў Рэнату Дземянчук таксама складзены пратакол за “актыўны ўдзел” у акцыі. Грамадскага актывіста Ігара Банцара ўжо сёння завезлі ў суд. Перад гэтым яму выклікалі хуткую дапамогу, па словах атывістаў Саюзу палякаў, ён мае цялесныя пашкоджанні і ў дадатак у яго моцна ўзняўся ціск. Суды над іншымі затрыманымі пройдуць хутчэй усяго ўжо ў панядзелак.  

 

Фота: Радыё Свабода

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства