viasna on patreon

Пікет у Гародні ўсё ж адбыўся

2012 2012-06-01T13:07:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sajuz_paliakau_belarusi1-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 Пікет, які планавалі правесці ў Гародні прадстаўнікі непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі,  усё ж адбыўся. Каля аблвыканкаму на плошчы Леніна сабралася больш за 30 актывістаў, якія прыйшлі пратэставаць супраць уводзінаў расейскамоўных класаў у польскай школе № 36. Удзельнікі пікету на плошчы Леніна разгарнулі расцяжку “Не аддамо польскую школу”. У гэты ж час у горадзе затрыманы цэлы шэраг журналістаў – Андрэй Пачобут, Ян Роман, грамадскія актывісты Юлія Каляда, Эдвард Дмухоўскі, Ігар Банцар, іншыя асобы.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства