viasna on patreon

Пінская “Белая Русь” рыхтуецца да выбараў

2012 2012-05-31T10:21:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/belaja-rus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пінская арганізацыя РГА “Белая Русь” правяла справаздачна-выбарчы сход, на якім, акрамя дэлегатаў, прысутнічалі прадстаўнікі пінскага гарвыканкама і Нацыянальнага сходу Беларусі. Кіраўніцтва арганізацыі нагадала, што іх мэта -- выконваць задачы, пастаўленыя прэзідэнтам краіны. На сходзе асабліва падкрэслівалася паспяховая дзейнасць пінскай “Белай Русі” падчас апошніх  прэзідэнцкіх выбараў, напрыклад, 16 сябраў арганізацыі сабралі 4273 подпісы за кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнку.

На сённяшні дзень у Пінску налічваецца больш за тры тысячы чальцоў праўладнага грамадскага аб’яднання, прычым 25% з іх -- гэта работнікі сферы адукацыі. Акрамя таго, асноўнымі пастаўшчыкамі “шыхтоў” у пінскую “Белую Русь” з’яўляюцца “Пінскі мясакамбінат”, сетка крамаў ААТ “Прадукты”, “Будтрэст № 2” і трыкатажнае аб’яднанне “Палессе”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства