У Оршы забаронена 14 пікетаў за свабодныя выбары
https://spring96.org/be/news/52880
2012
2012-05-30T12:48:16+0300
2012-05-30T12:48:16+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/orsha.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аршанскі гарвыканкам, захоўваючы вернасць традыцыям, адмовіў
актывістам АГП у дазволе на правядзенне 31 мая пікетаў за свабодныя выбары. Па
ўсіх 14-і заяўках атрыманы адмоўны адказ.
Прычыны для адмоваў традыцыйныя - адсутнасць дамоваў з міліцыяй на ахову, медыцынскае абслугоўванне і прыборку смецця.
Варта нагадаць, што з 2007 года аршанскія ўлады не далі ніводнай згоды на правядзенне
масавых акцый апазіцыі. Таму дадзеныя адмовы былі цалкам чаканымі. І ўсё ж самі заяўнікі не
выключалі, што няхай не ўсе 14 пікетаў, а хаця б 1-2 выканкам дазволіць. Аднак цуду не
здарылася.