viasna on patreon

Магілёўцы хочуць праводзіць масавыя мерапрыемствы па месцы жыхарства грамадзян

2012 2012-05-30T11:54:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/magileu-shody.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Такая ідэя нарадзілася ў прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і ініцыятыў падчас круглага стала 28 траўня, на якім актывісты абмеркавалі пытанні пошуку найбольш дзейсных метадаў абароны грамадскіх інтарэсаў. 

Ініцыятарам сустрэчы грамадскіх актывістаў выступілі жыхары мікрараёна "Юбілейны". Сябры гэтай ініцыятывы ўжо некалькі месяцаў спрабуюць вырашыць пытанне з адкрыццём ўстановы медыцынскага абслугоўвання на сваім раёне.

У круглым столе таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі грамадзянскай кампаніі "Наш дом", грамадскага аб'яднання БНФ "Адраджэньне", актывісты двух мясцовых ініцыятываў: жыхары раёнаў "Мір-1" і "Куцепава". Пад час паседжання адбылася прадметная размова аб тым, якім чынам у сённяшніх умовах прымусіць чынавенства вырашаць справы па сутнасці, у інтарэсах жыхароў, а не пісаць адпіскі.

Грамадскі актывіст Віталь Макаранка адзначыў, што на прыкладзе пытання аб адкрыцці паліклінікі на мікрараёне "Юбілейны" было паказана, як намаганні грамадскасці сустракаюць перашкоды з боку службоўцаў, але, тым не менш, грамадскія актывісты шукаюць новыя падыходы ў барацьбе за агульныя інтарэсы.

Пад час абмену думкамі было выпрацавана шэраг цікавых прапановаў і парадаў як агульнага плану, так і дастаткова канкрэтных і практычных. Так, у прыватнасці, было вырашана праводзіць масавыя мерапрыемствы, сходы грамадзянаў па месцы жыхарства, заклікаць адказных асобаў да справаздач перад людзьмі на грамадскіх слуханнях і іншае.  

Бліжэйшыя слуханні будуць праведзеныя якраз па пытанні адкрыцця медыцынскай установы, і на іх плануецца запрасіць прадстаўнікоў "Магілёўскай цэнтральнай паліклінікі".

Трэба адзначыць, што прадстаўнікі грамадзянскай кампаніі “Наш дом” і жыхары мікрараёна “Юбілейны” паралельна ажыццяўлялі збор подпісаў за будаўніцтва ўласнай паліклінікі ў мікрараёне. У адказах чыноўнікаў, якія не так даўно атрымалі ініцыятары зваротаў, гаворыцца, што “Юбілейны” па колькасці жыхароў не “дацягвае” да адкрыцця ўласнай паліклінікі. Паводле стандаратаў Міністэрства аховы здароўя для гэтага неабходна мінімум 30 тысяч чалавек, на раёне пражывае ўсяго каля 19 тысяч. У якасці кампарамісу мясцовыя чыноўнікі прапануюць адкрыць кабінет амбулаторнага прыёму, дзе бы мог весці прыём пацыентаў лекар агульнай практыкі. Зараз чыноўнікі заняты пошукам памяшкання.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства