Дземідзенка хацеў сесьці сам. Не атрымалася
https://spring96.org/be/news/52873
2012
2012-05-30T10:23:07+0300
2012-05-30T10:23:07+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
29 траўня а 17:00 Мікалай Дземідзенка зьбіраўся самастойна прыйсьці ў ЦІП па Акрэсьціна ў Менску для адбыцьця пакараньня, але яго перахапілі й прывезьлі ў ізалятар прымусова.
Бусік з таніраваным шклом даставіў маладафронтаўца у двор ізалятара а 16:30, на паўгадзіны раней. Паплечнікаў хвалюе пытаньне: ці вызваліцца Мікола 1 чэрвеня пасьля арышту?
Міколу засталося адсядзець 3 сутак. Справа ў тым, што падчас апошняга адбыцьця пакараньня ў ізалятары намесьніка старшыні МФ Мікалая Дземідзенку пад канвоем завезьлі ў шпіталь з-за стану здароўя.
Маладафронтаўцы чакаюць на вызваленьне Міколы 1 чэрвеня. Але апошнія падзеі сьведчаць, што ў нашай краіне магчыма ня вызваліцца пасьля арышту ды атрымаць новае абвінавачаньне, не выходзячы на свабоду.