У Гародні супрацоўнікі КДБ пачалі прафілактыку сярод актывістаў
https://spring96.org/be/news/52847
2012
2012-05-29T01:36:29+0300
2012-05-29T01:36:29+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/kgbrb.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Гародні супрацоўнікі КДБ пачалі выклікаць на “прафілактычную гутарку” жыхароў гораду. Як паведаміў удзельнік апошняга “Чарнобыльскага шляху” у сталіцы Беларусі Аляксей Гардзейчык, яго выклікаюць 29 траўня ў абласное ўпраўленне КДБ па вуліцы Тэльмана для ўзяцця тлумачэння. Канкрэтную прычыну гэтага выкліку яму не паведамілі. Па словах Гардзейчыка, летась яго таксама выклікалі ў КДБ пасля маўклівых акцый пратэсту, якія мелі ў горадзе над Нёманам масавы характар.