viasna on patreon

На актывістаў, якія дамагаюцца змены выбарчага заканадаўства, аказваецца ціск

2012 2012-05-29T01:33:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chajkouski-brest.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Чайкоўскі

Віктар Чайкоўскі

Як распавёў адзін з брэсцкіх сябраў ініцыятыўнай групы Віктар Чайкоўскі, нягледзячы на тое, што спісы тых, хто мае намер збіраць подпісы за неабходнасць унясення паправак у Выбарчы кодэкс, яшчэ толькі передадзены ў Цэнтрвыбаркам, і рашэнне пра рэгістрацыю ініцыятыўнай групы не прынята, некаторых актывістаў ужо пачалі запалохваць супрацоўнікі міліцыі і КДБ.

Па словах Чайкоўскага, гэта прымушае асобных грамадзян адмаўляцца ад далейшага знаходжання ў ініцыятыўнай групе, аднак больш за 40 чалавек з брэсцкага рэгіёна па-ранейшаму гатовыя пачаць збор подпісаў з нагоды наспеўшых зменаў у выбарчым заканадаўстве. Асноўныя патрабаванні тычацца таго, каб кандыдаты ў прэзідэнты і дэпутаты мелі права ўключаць сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, а падлік галасоў ажыццяўляўся па кожным кандыдаце асобна і вынікі галасавання маглі бачыць усе тыя, хто прысутнічае на выбарчым участку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства