Шклоўская і круглянская раёнкі прайшліся па прыхільніках байкоту
На мінулым тыдні амаль сінхронна раённыя газеты Магілёўскай вобласці – шклоўская “Ударны фронт” і круглянская “Сельскае жыццё” – надрукавалі артыкул “Напалохаць байкотам”, у якім рэзка крытыкуюцца прыхільнікі байкоту маючых адбыцца выбараў у Палату прадстаўнікоў.
Артыкулы, падпісаныя А. Пылько і амаль аналагічныя па змесце”, з’явіліся щ “Сельскім жыцці “ 23 траўня і ў “Ударным фронце” -- 26 траўня адпаведна. У артыкуле выказваюцца абразы і рэзкая крытыка тых прадстаўнікоў дэмакратычнага грамадства, якія выказваюцца за байкот парламенцкіх выбараў.
У прыватнасці, Андрэй Пылько піша: “Весеннее обострение на деятельности пятой колонны сказывается не наилучшим образом… Все то, что предлагает сейчас оппозиция – это точно не бойкот. Это всего лишь манипуляция понятиями для оправдания своего бессилия. Непонятно другое, зачем хитрить, пускать кому-то пыль в глаза, прятаться за придуманными формулировками. Хотите вы участвовать в выборах, так и скажите, что вам это выгодно, нужно для собственного пиара и что вы в тайне надеетесь, что вам выпишут мандат в Администрации Президента. Хотя скорее выпишут что-то другое, но ведь надежда умирает последней... Бойкот выборов может быть успешным лишь тогда, когда его проводит действительно мощная политическая сила, обладающая непререкаемым авторитетом в обществе. Но на белорусской политической арене таковых не наблюдается»…
Зразумела, што артыкул з нападкамі на прадстаўнікоў дэмакратычнага грамадства і прыхільнікаў байкоту парламенцкіх выбараў не маглі амаль адначасова з’явіцца ў раёнках без загаду з боку ідэалагічнай вертыкалі. Верагодна, ідэалогаў вельмі хвалюе магчымасць арганізацыі байкоту так званых “выбараў” у Палату прадстаўнікоў.