Плакаты “Свабоду Мікалаю Статкевічу” з'явіліся ў Віцебску
https://spring96.org/be/news/52812
2012
2012-05-28T09:43:57+0300
2012-05-28T09:43:57+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-statkevich.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На афішных тумбах і прыпынках грамадскага транспарту 26 мая былі вывешаны плакаты з партрэтам зняволенага палітыка і патрабаваннем “Свабоду!”.
Плакаты з патрабаваннем вызваліць Мікалая Статкевіча – гэта «мадэрнізаваныя» агітацыйныя матэрыялы да мінулых прэзідэнцкіх выбараў, у якіх спадар Статкевіч браў удзел. Пасля выбарчай кампаніі лідэр сацыял-дэмакратаў і апынуўся за кратамі.
На аркушах з партрэтам Мікалая Статкевіча разам з ягоным перадвыбарчым лозунгам “Радзіма. Сумленне. Народ” аднадумцы палітыка дапісалі тое, чаго яны сёння патрабуюць ад беларускага кіраўніцтва: “Свабоду!”.