viasna on patreon

Прэзідэнт не пачуў просьбы жонкі ліквідатара (+ дакумент)

2012 2012-05-25T21:41:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/buko.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Станіслаў Буко, начальнік галоўнага ўпраўлення па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Станіслаў Буко, начальнік галоўнага ўпраўлення па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Жыхарка Менска Таццяна Кудзян атрымала з прэзідэнцкай адміністрацыі адказ на свой адкрыты ліст да Аляксандра Лукашэнкі. Гэты адказ за подпісам начальніка галоўнага ўпраўлення па працы са зваротамі грамадзянаў Буко Станіслава Іосіфавіча ўспрымаецца як здзек над чалавекам, які, канчаткова паклаўшы сваё здароўе на службе дзяржаве, сёння застаецца сам-насам са сваімі праблемамі.

Нагадаем, што мужу Таццяны Кудзян ў 2005 годзе быў пастаўлены дыягназ “парок сэрца”. У 2006 годзе, пасля аперацыі, паўстала пытанне аб сувязі захворвання з яго знаходжаннем у Чарнобылі (у 1986 годзе мужчына паўгода знаходзіўся ў 30-кіламетровай зоне, атрымаўшы дозу апрамянення ў 5800 млр.). У 2008 годзе ў ходзе экспертызы міжведамасны экспертны савет Міністэрства аховы здароўя устанавіў, што захворванне развілося ў дзіцячым узросце і не можа быць звязана з наступствамі катастрофы на ЧАЭС. Сям'я была агаломшана гэтай весткай: больш зв 20 гадоў пры штогадовым медыцынскім абследаванні лекары 22-й паліклінікі Мінска, не прыслухоўваючыся да скаргаў мужчыны, сцвярджалі, што ён здаровы. І тут паўстала пытанне: калі захворванне развілося ў дзяцінстве, тады чаму Кудзян І.В. быў прызваны Мінабароны на зборы на ЧАЭС? Бо ў адпаведнасці з “Пералікам медыцынскіх супрацьпаказанняў да праходжання вайсковай службы ва ўмовах павышанай радыяцыйнай рызыкі на тэрыторыях, якія падвергліся радыеактыўнаму забруджванню на ЧАЭС” людзям з дыягназам “парок сэрца” гэта проціпаказана, і Мінабароны зацвярджала гэты пералік.

З 2007-га года, абыходзячы кабінеты міністраў і их намеснікаў і Міністэрства аховы здароўя, і Мінабароны, ды і іншых дзяржустаноў, Таццяна Кудзян як законны прадстаўнік свайго мужа, які стаў інвалідам, шукае выразнага адказу на два пытанні. Пытанне першае: хто адкажа за тое, што чалавека з парокам сэрца прызвалі на ЧАЭС і чаму гэта адбылося? Пытанне другое: чаму, калі ўстаноўлена, што захворванне развілося ў дзяцінстве, лекары на працягу 25-ці гадоў сцвярджалі, што ён здаровы?

Чыноўнікі абодвух міністэрстваў толькі негалосна ківалі адзін на аднаго. А калі жанчына пайшла ў пошуках справядлівасці па судах, то пачула ад суддзі Заводскага раёна Зямцова Алега Аляксандравіча, што ніхто з суддзяў і чыноўнікаў не будуць сур'ёзна займацца гэтай справай, бо не захочуць браць на сябе адказнасць.

Паколькі Таццяна Кудзян напісала пра гэта ў сваім лісце прэзідэнту, то ў дадзеным выпадку радкі з адказу, падпісанага Буко, - “прыведзеныя Вамі довады сведчаць пра тое, што Вы фактычна выказваеце нязгоду з вынесенымі судовымі пастановамі па грамадзянскай справе з удзелам Вашага супруга <...> вынесеныя судовыя пастановы могуць быць абскарджаныя Вамі ...” - выглядаюць не інакш як чыноўніцкім здзекам.

Жанчына прызнаецца, што, нягледзячы на ​​ўсе папярэднія няўдачы, чакала ўсё ж іншай рэакцыі:

"Гэтым адказам скажаецца мой зварот. Я спадзявалася, што прэзідэнт неяк разбярэцца з сітуацыяй, якая склалася. Тут не толькі суды, я таксама ўказвала чыноўнікаў, да якіх я звярталася. Бо сутнасць праблемы ў тым, што мужа адправілі ў Чарнобыль з парокам сэрца. І ёсць экспертнае заключэнне камісіі Міністэрства аховы здароўя, падпісанае старшынёй камісіі Шаўчуком, у якім гэта пацверджана. Таксама існуе зацверджаны пералік медыцынскіх супрацьпаказанняў да праходжання вайсковай службы на забруджаных тэрыторыях, у які ўваходзіць і парок сэрца. Атрымліваецца, што ў нашай дзяржаве выдаюцца экспертныя заключэнні, пішуцца нормы закона, але законы гэтыя не выконваюцца. Дык што тады рабіць, куды ісці далей? - абурана пытаецца Таццяна Кудзян. - Нельга ж так. Атрымліваецца, што чалавек з парокам сэрца пабыў у Чарнобылі і лекары 25 гадоў пра гэта замоўчвалі. І што сэрца ў яго хворае з дзяцінства, стала вядома толькі калі паўстала пытанне пра сувязь захворвання з Чарнобылем. А куды тады 25 гадоў лекары глядзелі? Вынеслі заключэнне - цяпер яго ігнаруюць. Але яно ж вынесена ў нашай дзяржаве, нашым Міністэрствам аховы здароўя - значыць, трэба неяк вырашыць гэтае пытанне. Гэта ўжо праблема Міністэрства аховы здароўя".

Па словах Таццяны, старшыня міжведамаснага экспертнага савета Міністэрства аховы здароўя Валерый Яўгенавіч Шаўчук сказаў, што «экспертны савет вынес заключэнне, і астатняе нас не цікавіць». Але Шаўчук таксама з'яўляецца намеснік міністра аховы здароўя - дык чаму ж ён як намеснік міністра не ставіць пытанняў перад той жа паліклінікай, дзе абслугоўваецца яе муж.

"Цяпер яны стаяць на адным: парок сэрца не ўваходзіць у пералік захворванняў, якія развіліся ў ліквідатараў пасля ЧАЭС. Але ж захворванне і не можа ўвайсці ў гэты пералік, паколькі ўстаноўлена, што яно з дзяцінства. Бо пытанне ўжо ў іншым, - кажа Таццяна Кудян. - І гэтае пытанне павінна ставіць Міністэрства аховы здароўя. Жарко Васіль Іванавіч, наш міністр аховы здароўя, таксама не хоча звяртаць на гэта ўвагу - як быццам гэтага заключэння няма. Міністр абароны Жадобін Юрый Віктаравіч таксама кажа, што “мы нічога не ведаем”, хоць існуе дакумент Мінабароны, з якога вынікае, што чалавека нельга было прызываць у Чарнобыль. Але чалавек там быў - значыць, трэба пытанне вырашаць па-іншаму".

Таццяна Кудзян спадзявалася, што прэзідэнт у адказ на яе зварот "падкажа", што трэба зрабіць чалавеку, які трапіў у бяду, каб дагрукацца да прадстаўнікоў дзяржавы з просьбай пра дапамогу.

Адказ з Адміністрацыі Прэзідэнта на адкрыты ліст Таццяны Кудзян (ад 23.05.2012)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства