Прысуд Алегу Воўчаку — 9 сутак
21:05 Алега Воўчака асудзілі на
9 сутак арышту.
20:30 Судовы працэс завершаны. У судзе дапытаныя
сьведкі – міліцыянты і Зьміцер Кухлей. Судзьдзя пайшла выносіць рашэньне, якое
павінна быць агучанае праз паўгадзіны. Алега
Воўчака асудзілі на 9 сутак арышту.
18:30 Затрыманага 24 траўня праваабаронцу
Алега Воўчака пачалі судзіць у Цэнтральным судзе Менску. Яго вінавацяць
у нецэнзурнай лаянцы. Пра гэта паведаміў «Свабодзе» дэпутат Мастоўскага
раённага савету Зьміцер Кухлей.
14:30 Людзі ў цывільным затрымалі
праваабаронцу Алега Воўчака ў Менску. Яго завезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну
Менску.
Пра гэта «Свабодзе» паведаміў дэпутат Мастоўскага раённага савету Зьміцер
Кухлей.
Кухлей быў побач з Воўчакам, калі яго затрымлівалі. Прычыну затрыманьня міліцыянты не патлумачылі.