viasna on patreon

Прапагандыст бачыць пагрозу "крушэння краіны" ў адзначэнні дня памяці ахвяраў СНІДу

2012 2012-05-24T16:25:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/snid-akcyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аляксандр Яўсеенка, карэспандэнт гомельскай газеты «Савецкі раён» - друкаванага органа аднайменнай раённай адміністрацыі - выказаў свае адносіны да Сусветнага Дня памяці ахвяраў ВІЧ/СНІДу, які адзначаўся 20 траўня, у артыкуле "Небяспечныя памінкі".

Ён піша, што «я асабіста нічога не маю супраць тых, хто па тых ці іншых прычынах зрабіўся ВІЧ-інфіцыраваным... Але вось сярод такіх людзей большасць – наркаманы, алкаголікі, прастытуткі і асобы нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі». «Выходзіць, менавіта ім мы аддаём даніну памяці? Гэта ў памяць аб іх мы з журботнымі тварамі запускаем у неба журавоў, арганізуем мерапрыемствы? Пардон, ці не шмат гонару для тых, хто, ідучы за сваімі асабістымі нізкімі жаданнямі, сам сябе паставіў на мяжу выжывання?», - абураецца журналіст.

І нават той факт, што гэты Дзень памяці адзначаюць на міжнародным узроўні, у вачах журналіста «аўтарытэта не дадае, а наадварот». Карэспандэнт баіцца, што адзначаць Дзень памяці ахвяраў СНІДу - «чарговая і даволі паспяховая спроба прывіць нашаму народу нейкія незразумелыя, а то і проста чужыя каштоўнасці». «Таму што накіравана гэтая шуміха на тое, каб убіць у нашы нецывілізаваныя галовы перакананне, што наркаманія, гомасэксуалізм, прастытуцыя вартыя калі не ўсеагульнага прызнання, то хоць спачування», - лічыць аўтар артыкулу. Ён звяртае ўвагу чытачоў на тое, што 17 траўня адзначаецца Дзень барацьбы з гамафобіяй. «Вядома, што прадстаўнікі сэксуальных меншасцяў уваходзяць у лік тых, хто мае найбольшую рызыку заразіцца ВІЧ. Логіка тут празрыстая: спачатку нас заклікаюць цярпіма ставіцца да розных вычварэнцаў, а затым паважаць і памятаць іх», - выбудоўвае сувязь паміж дзвюма датамі журналіст.

Аляксандр Яўсеенка папярэджвае грамадскасць: “Не прымем пагрозу нашым падрастаючым пакаленням сур'ёзна, увальемся добраахвотна ў каламутны паток ўсеагульнай «талерантнасці» - праз дзесятак гадоў нас возьмуць голымі рукамі”.

І ў лепшых прапагандысцкіх традыцыях напрыканцы журналіст нагадвае “трагічную гісторыю Савецкага саюза”, дзе “таксама ўсё быццам бязвінна, з фільмаў ды шмотак пачыналася”...

Нагадаем, што па афіцыйных дадзеных на 1 траўня ў Беларусі было зарэгістравана 13 415 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. Большасць ВІЧ-інфіцыраваных – маладыя людзі ад 15 да 29 гадоў. Варта заўважыць, што за чатыры месяцы 2012 года унутрывенным шлях ВІЧ заразіліся 22,8%, у 2011 годзе – 21,1%, а палавым шляхам – 76,1% з пачатку 2012 года, і 75,4% - у 2011 годзе.

Адкуль аўтар артыкула браў звесткі, што СНІД – хвароба наркаманаў і «вычварэнцаў» - невядома. Чаму краіны, у якіх адзначаецца Сусветны Дзень памяці ахвяраў СНІДу, дагэтуль ніхто не «узяў голымі рукамі» - таксама пытанне.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства