viasna on patreon

Сёння ў Санкт-Пецярбургу пікет у абарону Алеся Бяляцкага

2012 2012-05-24T14:06:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/freedom_for_bialiacki-poster.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 траўня АДЦ «Мемарыял» арганізуе ў Санкт-Пецярбургу пікет у абарону беларускага палітычнага зняволенага, праваабаронцы і намінанта на Нобелеўскую прэмію міру, Алеся Бяляцкага. Пікет адбудзецца з 15 да 17 гадзін.

«На дадзены момант у Беларусі 13 чалавек, прызнаных міжнароднымі арганізацыямі палітычнымі зняволенымі, пакутуюць ў турмах рэжыму Лукашэнкі. Дзесяткі актывістаў штомесяц прыцягваюцца да адказнасці за свае погляды і грамадзянскую пазіцыю. Нязгодных штрафуюць або заключаюць пад адміністратыўны арышт. У краіне з цынічнай рэгулярнасцю парушаюцца правы чалавека, абмяжоўваецца свабода слова і інфармацыі.

Калі вы не абыякавыя да лёсу праваабаронцаў і палітычных зняволеных, якія падвяргаюцца ганенням, прыходзьце падпісаць паштоўку і выказаць сваю салідарнасць з вязнем сумлення.

Свабоду Алесю Бяляцкаму!

Свабоду палітвязням!

Не палітычным рэпрэсіям у Беларусі!»

З гэтым заклікам праваабарончая арганізацыя звяртаецца да ўсіх людзей добрай волі, запрашаючы іх выйсці на пікет, які будзе праходзіць сёння з 15 да 17 гадзін на вуліцы Малой Канюшневай, 1/3.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства