Уладзімір Вялічкін скардзіцца ў Канстытуцыйны суд
Брэсцкі праваабаронца вырашыў абараняць свае правы на распаўсюд інфармацыі і правядзенне мірных сходаў у Канстытуцыйным судзе Рэспублікі Беларусь. Менавіта ў гэтую ўстанову Уладзімір Вялічкін накіраваў скаргу на рашэнне Брэсцкага гарвыканкама, якое тычыцца правядзення масавых мерапрыемстваў.
Праваабаронца лічыць, што згаданае рашэнне гарадскіх уладаў за нумарам 1210 парушае канстытуцыйныя правы грамадзян і з’яўляецца па сваёй сутнасці дыскрымінацыйным. У першую чаргу гэта тычыцца патрабавання заключаць адмысловыя дамовы з органам унутраных спраў, установай аховы здароўя і камунальным прадпрыемствам (адсутнасць такіх дамоў сталася падставай для забароны правядзення мерапрыемстваў).
Касацыйную скаргу Уладзімір Вялічкін накіраваў ў Брэсцкі абласны суд.