Аршанскія актывісты АГП - за сумленныя выбары
https://spring96.org/be/news/52695
2012
2012-05-23T11:40:00+0300
2012-05-23T11:40:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/agp-sciagi.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі накіравалі ў Аршанскі гарвыканкам 14 заявак на правядзенне ў горадзе пікетаў. Усе заяўнікі просяць дазволіць пікетаванне 31 траўня з 15-00 да 17-00. Пікетамі яны маюць намер звярнуць увагу грамадзян, дзяржаўных і грамадскіх структур на неабходнасць сумленнага і транспарэнтнага правядзення выбарчых кампаній у Беларусі.
Актывісты плануюць правядзенне пікетаў як у кропках, спецыяльна адведзеных гарвыканкамам для пікетавання, так і ў іншых, не забароненых месцах.
Разам з тым самі арганізатары невысока ацэньваюць шансы на атрыманне дазволу ўладаў. З 2007 года ў Оршы не быў дазволены ні адзін пікет апазіцыі.