Бацькі палітвязня Мікалая Дзядка сустрэліся з Сары Эсайях
https://spring96.org/be/news/52687
2012
2012-05-23T12:13:42+0300
2012-05-23T12:13:42+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/sustreca_z_prez_filnandii_galounaja.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
16 траўня недалёка ад Трокаў (Літва) бацькі
палітвязня і студэнта ЕГУ Мікалая Дзядка, а таксама рэктар Еўрапейскага
гуманітарнага ўніверсітэта Анатоль Міхайлаў і прэзідэнт моладзевай асацыяцыі StudAlliance Кірыл Атаманчык сустрэліся з еўрапарламентаром і
экс-кандыдатам у прэзідэнты Фінляндыі Сары Эсайях.
Бацькі Міколы
Дзядка паведамілі еўрапарламентару пра сучасную сітуацыі з Дзядком, а таксама
іншымі беларускімі палітвязнямі. Былі абмеркаваныя і ўзгодненыя пазіцыі па
далейшай працы ў накірунку вызвалення беларускіх палітвязняў і інфармавання
жыхароў ЕС пра сітуацыю ў Беларусі.
Сары Эссайях, чалец Еўрапарламента ад Еўрапейскай Народнай партыі падтрымала еўрапейскую ініцыятыву і ўзяла шэфства над Мікалаем Дзядком.
Паводле studalliance.org