viasna on patreon

“Проста вінаваты, і ўсё тут”

2012 2012-05-23T10:50:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхару Гародні Руслану Пяцько прыйшла чарговая судовая адмова. Гэтым разам – з Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь, дзе Руслан абскарджваў рашэнні судоў ніжэйшых інстанцый, якія прызналі яго вінаватым нібыта ў адмове праходзіць дактыласкапічную рэгістрацыю.

Вярхоўны суд прыняў рашэнне не на карысць Руслана, амаль прадубляваўшы ранейшыя рашэнні па гэтай справе.

– І ў гэтых паперах ні слова не гаворыцца па сутнасці маёй скаргі, – абураецца гарадзенец. – Нават не разглядаюцца мае аргументы. Па сутнасці, амаль даслоўна паўтараецца тое, што было сказана першым судом. Навошта тады пакідаць чалавеку надзею, што ў вышэйшых інстанцыях хаця б разгледзяць яго аргументы? А так усе судовыя адказы можна абагульніць у адно слова – вінаваты. Проста вінаваты, і ўсё тут.

Руслан Пяцько паведаміў, што пакідае за сабой права звярнуцца ў міжнародныя структуры.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства