Гарадзенец Руслан Пяцько абскарджвае штраф за адмову ад дактыласкапіі
Сёння, 20-га лютага, гарадзенец Руслан Пяцько абскардзіў рашэнне Ленінскага раённага суда Гародні. Ён падаў касацыйную скаргу ў Гарадзенскі абласны суд на вырак суддзі Пятровай Алены Аляксандраўны, якая 10-га лютага пакарала гарадзенца штрафам у памеры 700 тысяч беларускіх рублёў.
Руслан Пецько быў аштрафаваны за тое, што адмовіўся прайсці дактыласкапію, якую яго супрацоўнікі міліцыі хацелі прымусіць зрабіць проста на яго працоўным месцы яшчэ 27-га снежня 2011 года, што для Руслана было нечаканасцю. Тады на яго быў складзены пратакол за непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобе дзяржаўнага органу пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў і перададзены ў суд.
Руслан Пецько, які нядаўна адстаяў сваё права вывешваць у прыватнай машыне выявы “Пагоні”, і зараз перакананы ў сваёй праваце ды збіраецца даказваць яе ў судах вышэйшых інстанцый.