viasna on patreon

Адміністрацыя магілёўскага мясакамбіната пралічылася – перамагае справядлівасць

2012 2012-05-22T15:39:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mahiliou-miasakambinat.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Будынак Магілёўскага мясакамбіната

Будынак Магілёўскага мясакамбіната

Наталлі Салаўёвай, звольненай з мясакамбіната за скаргі ў Магілёўскае абласное ўпраўленне Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы на парушэнне працоўнага заканадаўства з боку кіраўніцтва, праз суд ужо ўдалося аднавіцца на працы.

Па дапамогу яна звярнулася ў магілёўскую прыёмную кампаніі “Гавары праўду”, юрыст якой Сяргей Фамін узяўся за вырашэнне праблемы і прадстаўляў яе інтарэсы ў судзе.

“Праз суд мы дамагліся таго, што Наталлю Салаўёву аднавілі на працы. Мы прасілі суддзю кампенсаваць панесеныя ёй маральныя страты ў памеры 10 мільёнаў рублёў, аднак просьба была задаволена толькі на паўмільёна. Два мільёны рублёў жанчына атрымае за так званы “вымушаны” прагул”, - распавядае Сяргей Фамін і тлумачыць сутнасць справы Наталлі Салаўёвай: “Афіцыйнай нагодай для звальнення жанчыны сталася тое, што ёй не выдалі бальнічны, а далі звычайную даведку аб тым, што яна звярталася па медыцынскую дапамогу. Так сталася, што яна шматдзетная маці і акрамя сваіх трох дзетак выхоўвае двух дзетак сваёй памерлай сятры. Дзеці часта хварэюць і яна вымушана хадзіць на бальнічныя, каб даглядаць іх. Было падлічана, што з 366 дзён у гаду, яна была на бальнічным 150 дзён”.

Разам з Наталляй Салаўёвай дасталася таксама і Вользе Якушэнка, якая падпісалася пад калектыўным зваротам, – яе перавялі працаваць у прыбіральшчыцы, што з’яўляецца парушэннем працоўнага заканадаўства, бо наймальнік не меў права пераводзіць кваліфікаванага спецыяліста на некваліфікаваную працу. Трэцюю працаўніцу мясакамбінату хацелі перавесці ў шкодныя ўмовы працы, аднак стан яе здароўя не дазволіў адміністрацыі гэта зрабіць.

Сяргей Фамін паведамляе, што ў бліжэйшы чацвер адбудзецца судовы разгляд справы Вольгі Якушэнка, якая будзе бараніць сваё права на кваліфікаваную працу. “Верагодна, прадстаўнікі  адміністрацыі мясакамбіната палічылі, што “аддзелаюцца” ад жанчын звальненнем і пераводам на некваліфікаваную працу, аднак пралічыліся. Мы дапамагаем, каб перамагла справядлівасць”, - кажа юрыст. Ён мяркуе, што і гэты суд дасць станоўчы вынік.

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства