viasna on patreon

За расцяжку супраць высечкі дрэў – на камісію

2012 2012-05-22T11:44:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nacboly-park.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Улётка у абарону парка ад высечкі дрэў

Улётка у абарону парка ад высечкі дрэў

Разгляд адміністратыўнай справы мінскага нацыянал-бальшавіка Аляксандра Палякова адбудзецца 24 траўня ў камісіі па справах непаўнагадовых адміністрацыі Заводскага раёна горада Мінска. Пачатак ў 11-15.

Нагадаем, што Аляксандр быў затрыманы падчас правядзення акцыі 9 траўня супраць высечкі дрэў у парку 40-годдзя Кастрычніка. Тады менскія нацболы вывесілі расцяжку на адным з мастоў каля ссечаных дрэў з лозунгам «Што наступнае? Курган Славы?» Яны таксама расклейвалі ў парку і яго наваколлях ўлёткі супраць знішчэньня парку.


Аляксандр Палякоў быў затрыманы разам са сваім таварышам Дзмітрыем Паліенка (яму позва яшчэ не прыйшла). Нацболаў даставілі ў Ленінскі РУУС, дзе былі складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні па артыкуле 17.1 («Дробнае хуліганства»). Пасля чаго нацболы былі адпушчаныя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства