viasna on patreon

Праваслаўны вернік Руслан Невар абскарджвае штраф за адмову ад дактыласкапіі

2012 2012-05-21T17:01:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nievar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Руслан Невар (здымак svoboda.org)

Руслан Невар (здымак svoboda.org)

Менчук Руслан Невар падаў скаргу на пастанову Менскага гарадскога суда, які прызнаў законным вынясенне яму штрафа ў памеры чатырох мільёнаў рублёў за адмову ад дактыласкапіі судом Кастрычніцкага раёна сталіцы.

Вернік просіць адмяніць пастанову суддзі Кастрычніцкага суда Лапо ад 6 красавіка 2012 года і пастанову суддзі Менгарсуда Хрыпача ад 11 траўня 2012 года па справе аб адміністратыўным правапарушэнні. Таксама ён просіць вынесці прыватнае вызначэнне за грубыя парушэнні закандаўства ўзгаданым суддзям і міліцыянтам Дзірко, Дыдышка і Казлова.

Акрамя таго Руслан Невар просіць вынесці прыватнае вызначэнне на адрас Менгарвыканкама аб недапушчальнасці выкарыстання РУУСамі ў якасці падставы для абавязковай дактыласкапіі ваеннаабавязаных Пастановы МУС №59 ад 17 лютага 2011г і аб прыпыненні абавязковай дактыласкапіі ваеннабавязаных да поўнага выпраўлення п.9/1 Палажэння аб парадку ажыццяўлення добраахвотнай і абавязковай дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі, зацверджанай Указам Прэзідэнта Беларусі ад 18 лістапада 2004 №565, да даты ўступлення ў законную сілу афіцыйна апублікаванага Парадка аб абавязковай дзяржаўнай дактыласкапіі менавіта ваеннаабавязаных, зацверджаных адпаведнай пастановай МУС па ўзгадненні з Мінабароны.

Таксама вернік просіць вынесці прыватнае вызначэнне на адрас Упраўлення прававога забеспячэння штаба МУС за выданне, а ў адрас Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследванняў Рэспублікі Беларусь за ўзгадненне, юрыдычна недакладнага і незаконнага тлумачэння №44/5/1038 ад 21 чэрвеня 2011 г. і абавязаць іх зняпраўдзіць гэтае тлумачэнне.

Праваабаронца Барыс Бухель кажа, што ў матэрыял справы Руслана Невара быў выяўлены цікавы дакумент, які сведчыць аб юрыдычнай некампетэнтнасці юрыстаў упраўлення прававога забеспячэння МУС і Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследванняў Рэспублікі Беларусь.

“У дакуменце я знайшоў, што Упраўленне прававога забеспячэнне МУС па ўзгадненні з Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследванняў Рэспублікі Беларусь выдала незаконнае тлумачэнне №44/5/1038 ад 21 чэрвеня 2011 г. Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях (КаАП) і Закона аб дактыласкапіі. За адмову ад дачы адбіткаў пальцаў ваеннаабавязаных можна прыцягваць па арт. 23.4 нібыта за непадпарадкаванне законным патрабаванням службовых асобаў. Тым самым дадзеныя дзяржаўныя ўстановы перавысілі свае паўнамоцтвы. Паводле ч.1 арт.70 Закона “Аб нарматыўных і прававых актах” тлумачыць Закон мае права толькі той орган, які яго выдаў (Палата прадстаўнікоў), альбо ўпаўнаважаны ім ніжэйстаячы орган. Іншым дзяржаўным ведамствам гэта рабіць забаронена”, - тлумачыць Барыс Бухель.

Акрамя таго, праваабаронца нагадвае, што тлумачэнне павінна быць выдадзена ў форме нарматыўнага прававога акта.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства