viasna on patreon

Быхаўчанін Аляксандр Шачанок не здаецца

2012 2012-05-21T14:09:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shachanok-buhel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Шачанок і праваабаронца Барыс Бухель

Аляксандр Шачанок і праваабаронца Барыс Бухель

У чарговы раз ён скардзіцца ў пракуратуру Магілёўскай вобласці на рашэнне аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць участковага міліцыянта Віталя Вашчылы.

Быхаўчанін просіць Магілёўскую абласную пракуратуру адмяніць рашэнне пракурора Быхаўскага раёна аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па ч.1 арт.427 Крымінальнага Кодэкса “Службовы падлог”, правесці новую праверку па ўсіх фактах парушэння заканадаўства, якія пазначаны ў скарзе, і пры пацвярджэнні іх прыцягнуць усіх вінаватых да адказнасці щ адпаведнасці з законам.

Нагадаем, што жыхар вёскі Дабужа Быхаўскага раёна Аляксандр Шачанок вінаваціць участковага Віталя Вашчылу ў падробцы пратаколу і фальсіфікацыі ў дачыненні да яго адміністратыўнай справы. Аб тым, што на яго заведзена адміністратыўная справа за збіццё сваёй суседкі, мужчына даведаўся толькі калі прыйшла позва ў суд.

У судзе справа развалілася, бо адсутнічала заява пацярпелай. Экспертыза почырка, якую праводзілі тры разы, пацвердзіла, што подпіс пад пратаколам і фраза “З маіх слоў запісана дакладна, прачытана ўслых” зроблена не ягонай рукой.

У папярэднім адказе з Пракуратуры Быхаўскага раёна гаворыцца, што ўстанавіць тую асобу, якая распісвалася ў пратаколе замест Шачанка, не прадастаўляецца магчымым. Тым часам міліцыянт Віталь Вашчыла, у прысутнасці і з ведама якога невядомы распісваўся замест Аляксандра Шачанка, стаіць на сваім – подпіс зроблены Аляксандрам і ён мог сказіцца, бо апошні распісваўся пад пратаколам стоячы.

За фальсіфікацыю адміністратыўнай справы ўчастковы міліцыянт быў пакараны дысцыплінарна – атрымаў вусную вымову, што пазбаўляе яго прэміі на месяц і на месяц адцягвае атрыманне чарговага міліцэйскага чына.

Аляксандр Шачанок і праваабаронца Барыс Бухель лічуць, што гэтага пакарання для такой сур’ёзнай правіннасці мала.

“Мы ў чарговы паз падалі скаргу ў пракуратуру з просьбай адказаць на ўсе пытанні без выключэння і пры гэтым папрасілі не перасылаць скаргу тым структурам, на якія скардзімся. Спадзяемся, што ў бліжэйшы час мы атрымаем адказы на ўсе пытанні, бо яны ўжо некалькі разоў абмеркаваныя і рашэнне на нашую карысць напрошваецца само сабою.
Тым часам складаецца ўражанне, што Вашчылу пакрывае нехта з сілавых структур, бо следчыя органы абыходзяць поўным маўчаннем ягоныя правіннасці”, - гаворыць Барыс Бухель.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства