viasna on patreon

Затрыманыя Алена Каваленка, стрыечны брат Сяргея Каваленкі і Алена Семенчукова

2012 2012-05-18T09:21:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kavalenka-salidarn-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца Павел Левінаў звярнуўся ў судовую калегію па крымінальных справах Віцебскага абласнога суду з патрабаваннем вызваліць Каваленку. Да пісьмовага патрабавання прыкладзены маніторынг парушэнняў падчас судовага працэсу ў Першамайскім райсудзе, зроблены віцебскімі праваабаронцамі.

Падаць паперы ў абласны суд удалося з цяжкасцямі, кажа Павел Левінаў:

"На 18 траўня прызначаны разгляд касацыйнай скаргі па справе Каваленкі, але ўжо ўвечары 17-га ў будынку была ўзмоцнена міліцэйская ахова. Не выключана, што на працэс зноў "запросяць" супрацоўнікаў міліцыі, каб яны пазаймалі ўсе месцы. Такое ў віцебскіх судах шырока практыкуецца падчас палітычных працэсаў".

Раніцай 18 траўня каля будынка абласнога суду былі затрыманыя  Алена Каваленка, жонка палітвязня, які распачаў паўторную галадоўку, а таксама яго стрыечны брат і актывістка "Еўрапейскай Беларусі" Алена Семенчукова. Супрацоўнікі міліцыі вінавацяць іх у тым, што менавіта яны ўтрох зрабілі на асфальце перад судовым будынкам надпіс "Свабоду Сяргею Каваленку!"

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства