viasna on patreon

Журналістку Ларысу Шчыракову выклікаюць у гомельскую пракуратуру

2012 2012-05-18T09:17:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pressing.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельскую незалежную журналістку Ларысу Шчыракову выклікаюць позвай у пракуратуру вобласці на 24 мая да пракурора аддзела па нагляду за выкананнем заканадаўства Алесі Рабцавай. Дадзены супрацоўнік пракуратуры – вядомы сярод незалежных журналістаў «спецыяліст па СМІ». Алеся Рабцава выносіла пракурорскія папярэджанні за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ шэрагу мясцовых журналістаў: Таццяне Бублікавай, Алегу Ражкову (з фармулёўкай «за ажыццяўленне журналісцкай дзейнасці на карысць польскага спадарожнікавага тэлеканалу «Белсат»), Алесю Карніенку, якога ў 2008 годзе пракуратура абвінаваціла ў незаконным супрацоўніцтве з «Радыё Рацыя».

Год таму Ларыса Шчыракова ўжо размаўляла з Алесяй Рабцавай у будынку пракуратуры. Пракурора хвалявала – ці не супрацоўнічае журналістка з тэлеканалам «Белсат». Але на той час абышлося без афіцыйнага папярэджання. Дарэчы, у позве не напісана, з якой нагоды Ларыса Шчыракова выклікаецца, але сама журналістка лічыць, што выклік звязаны з яе прафесійнай дзейнасцю, якая не падабаецца ўладам і сілавым структурам.

Журналістка ўжо шмат разоў падвяргалася прэсінгу з боку ўладаў: яе затрымлівалі міліцыянеры амаль на ўсіх акцыях маўклівага пратэсту ўлетку 2011 года, якія праходзілі кожную сераду. А пасля прэзідэнцкіх выбараў 2011 года ў журналісткі адбыўся ператрус, у выніку якога яна пазбавілася прафесійнай тэхнікі.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства