Сёння - Міжнародны дзень сям’і
Міжнародны дзень сям’і заснаваны Генеральнай асамблеяй ААН у 1993 годзе (International Day of Families). Яго святкаванне прызначана на 15 мая. Галоўнай задачаю з’яўляецца прыцягненне ўвагі да сямейных каштоўнасцяў, у якіх мусіць быць павага, дабро, разуменне і каханне.
12 траўня ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту адбылося прымеркаванае да гэтай даты мерапрыемства “Зазірні ў сямейны альбом”, падчас якога кожная сямья магла скласці сваю старонку ў сямейны альбом.
Супрацоўнікі музея падрыхтавалі заданні, а пры дапамозе разнастайных рэчаў (пальчатак, парасонаў, шляпак…) на выставе “Святлапісны кабінет” сям’я мела магчымасць зрабіць незабыўнае фота ў стылі рэтра.
У Беларусі налічваецца больш за 2 млн. 691 тыс. сем'яў. Сямейнымі адносінамі звязана больш за 8 млн. чалавек, або 86% насельніцтва краіны, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кандраценка. Аднак, нажаль, рэаліі сённяшняга часу сведчаць і пра значную колькасць разводаў. Захаваць створаныя сем'і ўдаецца далёка не ўсім.
Па словах Алены Кандраценка, асноўнымі індыкатарамі, якія характарызуюць развіццё інстытута сям'і, з'яўляюцца паказчыкі колкасці шлюбаў і разводаў.
Найбольш распаўсюджанай у Беларусі з'яўляецца сям'я, якая ўяўляе сабой шлюбную пару, як правіла, з адным дзіцем.
Таксама па тэме:
15 мая TUT-Бава ўмацоўвае беларускія сем’і