viasna on patreon

Вядомы польскі юрыст будзе абараняць Жукаўца бясплатна

2012 2012-05-11T10:13:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

11 траўня ў Беластоку пройдзе чарговае судовае паседжанне па справе беларускага палітычнага ўцекача Андрэя Жукаўца. У гэты раз абараняць беларуса будзе прафесар, прарэктар факультэта права і адміністрацыі універсітэта Стэфана Вышынскага ў Варшаве Яраслаў Маеўскі. Вядомы юрыст быў абураны, тым як ідзе разгляд справы Жукаўца, і згадзіўся бясплатна абараняць беларуса.

Нагадаем, што прадпрымальнік і былы маладафронтавец Андрэй Жукавец у Беларусі матэрыяльна падтрымліваў “Малады фронт” і праваабаронцаў. У 1999 годзе Жукавец з’ехаў з Беларусі і папрасіў палітычнага прытулку ў Польшчы. У Беларусі на той час супраць Жукаўца была распачатая крымінальная справа.

Беларускі бок дамагаецца выдачы Жукаўца. У Польшчы суд над палітуцекачом цягнецца амаль 12 гадоў.

Нагадаем, што  міжнародны Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў” выступіў са спецыяльнай заявай па справе Жукаўца, у якой запатрабаваў ад польскіх уладаў спыніць справу супраць беларускага патрыёта.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства