Ігара Трухановіча аштрафавалі на 1 мільён рублёў
У судзе Цэнтральнага раёна Менска працягнецца разгляд адміністратыўнай справы Ігара Трухановіча,затрыманага на канцэрце ў ДК МТЗ 24 сакавіка. Пачатак у 12 гадзін.
У дачыненні да Ігара Трухановіча быў складзены адміністрацыйны пратакол па артыкуле 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства), у якім пазначана, што ён знаходзячыся 24 сакавіка ў 22.30 па адрасе РУУС Цэнтральнага раёна, нібыта груба парушаў грамадскі парадак.
Суд
па адміністратыўнай справе ў дачыненьні да Ігара Трухановіча распачаўся яшчэ 11
красавіка, аднак суддзя Ткачова прыняла рашэньне ад пераносе разгляду
адміністратыўнай справы Ігара Трухановіча на 23 красавіка з-за адсутнасьці
сведак з боку абвінавачваньня. Затым суд быў яшчэ раз перанесены.
Пасля затрыманьня 24 сакавіка Трухановіча шпіталізавалі ў бальніцу хуткай
дапамогі, дзе яму быў пастаўлены дыягназ: закрытая чэрапна-мазгавая траўма
лёгкай ступені цяжкасьці, і сатрасеньне галаўнога мозгу. Па факце збіцьця РУУС
Цэнтральнага раёна была пададзеная скарга. У заяве ўказана, што Трухановіча
ўдарылі падчас затрыманьня ў ДК МТЗ, а таксама збівалі ў РУУС Цэнтральнага
раёна.
Нагадаем, што 24 сакавіка міліцыя
затрымала больш за 100 наведвальнікаў канцэрту ў падтрымку ініцыятывы
"Ежа замест бомбаў". Большасьць з іх былі адпушчаныя без складаньня
пратаколаў пасля дачы тлумачэньняў, узяцця адбіткаў пальцаў, фота- і
відэаздымак.
* * *
Суддзя забараніла весці у судовай залі аўдыёзапісы.
У якасьці сведкі выступіў участковы Голуб. Суддзя Т. Ткачова папрасіла сведку – амапаўца напісаць на паперы словы, якімі нібыта лаяўся Трухановіч.
У судзе абвешчаны перапынак да 16 гадзін.
Ігару Трухановічу прысудзілі штраф у памеры 10 базавых велічынь (1 мільён рублёў).