viasna on patreon

Магілёўскі Дэпартамент адмоўчваецца адносна парушэнняў тэхнікі бяспекі

2012 2012-05-10T14:52:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/budoulia..jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Магілёўскае абласное ўпраўленне Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы абыходзіць поўным маўчаннем відэасюжэт БТ з парушэннем будаўнікамі будаўнічай арганізацыі “Прамжылбуд” тэхнікі бяспекі на будаўніцтве 174-кватэрнага жылога дома па вуліцы Габраўскай ў Магілёве.

У адказе, які атрымаў праваабаронца Барыс Бухель, сказана, што за выяўленыя парушэнні тэхнікі бяспекі шэраг службовых асобаў ужо было прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафа. Парушэнне заканадаўства было зафіксавана падчас адпаведных праверак у спецыяльных актах.

“Я асобным лістом акцэнтаваў увагу на паклёпніцкім відэасюжэце, які цягам двух тыдняў у лютым месяцы паказвалі па беларускаму тэлебачанню пра рабочага-муляра Аляксея Паўлоўскага. Аператар, сам таго не разумеючы, засняў шматлікія парушэнні тэхнікі бяспекі на будоўле. Гэты відэасюжэт я прыклаў у якасці доказа і выслаў у Магілёўскі Дэпартамет дзяржаўнай інспекцыі працы, аднак яна не прысвяціла ў адказе яму нават радка”, - гаворыць Барыс Бухель.

Нагадаем, што ў відэасюжэце праваабаронцай былі зафіксаваны наступныя парушэнні тэхнікі бяспекі: рабочыя і іх начальства знаходзіліся на будоўлі без касак, на вышыні рабочыя працавалі без страховак, месцы дзе вяліся высотныя працы не агароджваліся, будаўнічы раствор падаваўся на вышыню ў вядры прывязаным вяроўкай за ручку і мог сарвацца ў любы момант, аднаго з рабочых перавожалі ў каўшы пагрузчыка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства