11-га траўня: "Парыж за Алеся Бяляцкага!"
11 траўня на фасадзе будынка мэрыі 11-й акругі Парыжа, будзе вывешаны гіганцкі партрэт віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH), кіраўніка ПЦ "Вясна" Алеся Бяляцкага з заклікам да яго неадкладнага вызвалення.
Урачыстае мерапрыемства, пра якое паведамляюць гарадская прэса і сайт мэрыі Парыжу, адбудзецца ў рамках акцыі "Парыж за Алеся Бяляцкага!".
На мітынгу, падчас якога будзе вывешаны партрэт, выступяць прадстаўнік мэра Парыжа па міжнародных пытаннях П'ер Шапіра, Прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека Суэр Белхасен і сябры праўлення Федэрацыі, якія ў гэты дзень з многіх краінаў свету з'едуцца ў Парыж, дзе размешчаны міжнародны сакратарыят FIDH.
Звычайна мэрыя Парыжу вывешвае партрэты французскіх грамадзянаў, якія апынуліся закладнікамі ў іншых краінах.