viasna on patreon

Барысаў: на дазволенай пляцоўцы для масавых мерапрыемстваў каля 10 гадоў нічога не праводзілася (відэа)

2012 2012-05-07T16:08:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/barusau-mackevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Алег Мацкевіч

Праваабаронца Алег Мацкевіч

Барысаўскі райвыканкам сваім рашэннем вылучыў для правядзення масавых мерапрыемстваў пляцоўку за заходняй трыбунай гарадскога стадыёна. Месца адно з самых бязлюдных ў горадзе, абнесена высокім бетонным плотам, але нават там на працягу апошніх амаль дзесяці гадоў не дазволілі правесці ні адной акцыі.

"Вылучаная Барысаўскім райвыканкамам пляцоўка цалкам не падыходзіць для таго, каб прылюдна выказаць сваё меркаванне, - распавядае праваабаронца Алег Мацкевіч. - Аднак, нават тут нам на працягу апошніх амаль дзесяці гадоў так ні разу і не дазволілі правесці ні адной акцыі. Усе нашы заяўкі адхіляліся з-за таго, што нібыта яны не адпавядаюць заканадаўству. Пры гэтым нам ні разу не далі зразумелага адказу на пытанне, што менавіта ў нашай заяўцы разыходзіцца з законам аб масавых мерапрыемствах. Праваабаронцы судзіліся ў мясцовым судзе з райвыканкамам не адзін раз. Вынік быў заўсёды адзін - суддзі прызнавалі правамернымі адмовы ў правядзенні пікетаў. Мы з праваабаронцай Марынай Статкевіч вымушаныя былі нават звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека ААН з нагоды пастаяннай адмовы ў рэалізацыі нашых правоў на ўдзел у мірных сходах http://spring96.org/ru/news/50800. Цяпер Камітэт высвятляе ўсе абставіны, вядзе перапіску з нашай дзяржавай і намі, як заяўнікамі. Наша скарга, хутчэй за ўсё, будзе разгледжана".

Такім чынам, сітуацыю з немагчымасцю актывістаў данесці да людзей свае ідэі з дапамогай правядзення мірных акцый праваабаронцы не пускаюць на самацёк, а спрабуюць вырашыць у рамках існуючага заканадаўства. Застаецца спадзявацца, што гэта супрацьстаянне ўсё ж скончыцца перамогай закона над капрызам барысаўскіх чыноўнікаў.

 

Барысаў: на дазволенай пляцоўцы для масавых мерапрыемстваў каля 10 гадоў нічога не праводзілася (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства