viasna on patreon

Былы ідыёлаг Гродзенскага аблвыканкама скажае гісторыю незалежных СМІ

2012 2012-05-06T00:06:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/slonim-smi-hlusnia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Былы начальнік упраўлення ідыялогіі Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Амелька разам са сваім сынам Сяргеем Амелькам у адным са зборнікаў апублікавалі артыкул “Перыядычны друк Гродзеншчыны ў перыяд станаўлення беларускай дзяржаўнасці” . Аўтары ў сваім артыкуле прыгадваюць гарадзенскія незалежныя газеты “Пагоня”, “Біржа інфармацыі” і “Газету Слонімская”. Калі першыя два выданні даўно ўжо не выходзяць, то “Газеце Слонімскай” удалося выстаяць.

Уладзімір Амелька піша, што “кіраўніцтва вобласці не ўмешвалася ў творчы працэс іх рэдакцыйных калектываў”. Далей ідыёлаг і гісторык Амелькі пішуць, што кіраўніцтва вобласці нават “спрыяла ў размяшчэнні газет у друкарнях, распаўсюджванні”.  Сапраўды “спрыяла”. Пасля аднаго нумара “Газеты Слонімскай”, якая друкавалася ў Слонімскай друкарні, больш друкаваць там яе не дазволілі, прыйшлося газету друкаваць у Баранавічах і Мінску. Да сённяшняга дня “Газета Слонімская” распаўсюджваецца саматужным спосабам, бо яе выкінулі з рэспубліканскага падпіснога каталогу, не дазваляюць распаўсюджваць і праз Белсаздрук.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства