viasna on patreon

Гародня: працягваюцца справы па прымусовай дактыласкапіі

2012 2012-05-04T16:35:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/daktylaskapija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Ленінскага раёну Гародні ўсё ж асудзіў грамадзяніна Уладзіміра Фяненку за нібыта непадпарадкаванне службовай асобе і адмову ад дактыласкапіі. Рашэнне суддзя Мікалай Сяргейка прыняў яшчэ 11 красавіка, асудзіўшы Фяненку да 20 базавых велічынь штрафу. Сам Фяненка на гэтым паседжанні не прысутнічаў, а атрымаў на рукі копію пастановы толькі 30 красавіка. Рашэнне суду першай інстанцыі ён збіраецца абскардзіць зараз у абласным судзе.

   Напомнім, што яшчэ 20 лютага бягучага году на Фяненку быў складзены завочны пратакол нібыта пра адміністрацыйнае правапарушэнне. У пратаколе было напісана, што ён “отказался от дактилоскопической регистрации, чем оказал неповиновение законным требованиям сотрудника ОВД”. На адваротным баку пратакола было напісана, што Фяненка адмовіўся ад подпісу. Але ён убачыў гэты пратакол толькі тады, калі яго выклікалі ў суд. Дакументы былі выразна сфальшаваныя супрацоўнікамі міліцыі, што заўважыў і суд на сваім першым паседжанні, перанёсшы разгляд справы. Пазней пратакол быў “дапрацаваны”, а суд не захацеў прыняць аргументы Фяненкі, узяўшы бок прадстаўнікоў міліцыі.    

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства