viasna on patreon

Сям'я Сяргея Каваленкі выйшла з плакатам у цэнтр Віцебска

2012 2012-05-03T19:04:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/piket-siamja-kavalenki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жонка вязня Алена з сямігадовым сынам Валянцінам і малодшай дачкой Вікай 20 хвілін прастаялі на пляцоўцы каля будынка “Марка-сіці” на вуліцы Леніна, трымаючы плакат "Дзецям патрэбны бацька!"  На плакаце былі фотаздымкі Сяргея Каваленкі з дзецьмі, а побач - адны дзеці, ужо без бацькі. Пад фота надпіс: “Сыну 7 год патрэбна бацькоўскае выхаванне! Дачцэ 10 месяцаў неабходна бацькоўская любоў”.

Як паведамляе сайт газеты "Витебский курьер",  на бліжэйшым транспартным прыпынку было шмат людзей.  Але на было аніводнага супрацоўніка міліцыі. Праз 20 хвілін Алена Каваленка  з дзецьмі сышла дадому.

Зараз Сяргей Каваленка знаходзіцца ў Мінску ў следчым ізалятары . На  "валадарку" яго этапавалі з ахоўнага аддзялення Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру псіхічнага здароўя ў "Навінках".

Сяргей Каваленка трымаў доўгатэрміновую галадоўку на знак пратэсту супраць пакарання за парушэнні рэжыму "хатняй хіміі", прысуджанай яму ў 2010 годзе  за вывешаны на гарадской елцы  бел-чырвона-белы сцяг. У лютым гэтага году суд Першамайскага раёну Віцебску прысудзіў сябру КХП БНФ 2 гады і 1 месяц зняволення ў калоніі. Гэты прысуд ён спрабуе абскардзіць.

Паводле жонкі вязня, Сяргей Каваленка можа распачаць новую галадоўку пратэсту, калі яго касацыйную скаргу  не задаволіць Віцебскі абласны суд.


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства