viasna on patreon

Праваабаронца скардзіцца на парушэнне чыноўнікамі тэхнікі бяспекі падчас суботніку

2012 2012-05-03T15:36:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/budoulia..jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца Барыс Бухель скардзіцца ў Генеральную пракуратуру на бяздзейнасць Магілёўскага абласнога Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы. Нагодай для гэтага з’яўляецца відэасюжэт, зняты ў студзені 2012 года тэлеканалам “АНТ” у Магілёве на будаўніцтве 174-кватэрнага жылога дома па вуліцы Грышына, дзе аператарам тэлеканала засняты шматлікаія парушэнні тэхнікі бяспекі.

Праваабаронца просіць правесці раследванне прычын невыканання першым намеснікам пракурора Магілёўскай вобласці сп. Пімашковым заканадаўства аб зваротах грамадзян, пракуратуры і ахове працы.

Таксама Барыс Бухель просіць абавязаць пракурора Магілёўскай вобласці правесці раследванне прычын невыканання сваіх абавязкаў па кантролю за адпавяданнем працоўнага заканадаўства  патрабаванням па ахове працы суб’ектам гаспадарання ААТ “Прамжылбуд” і кіраўніцтвам Магілёва падчас яго ўдзелу ў рэспубліканскім суботніку 21 красавіка, дзе кіраўнік горада Станіслаў Барадаўка быў заўважаны на будаўніцтве дзіцячага садка ў мікрараёне “Спадарожнік”. Усіх вінаватых у гэтых парушэннях праваабаронца просіць прыцягнуць да адміністрацыйнай і дысцыплінарнай адказнасці. 

“На будаўніцтве 174-кватэрнага дома па вуліцы Грышына груба парушаецца тэхніка бяспекі. Гэта ўсё відаць з рэпартажа тэлеканала “АНТ”. Рабочыя, як і іх кіраўніцтва на будоўлі знаходзяцца без касак, будаўнічыя працы на вышыні выконваюцца без страховачных паясоў, рабочага перавожаюць у каўшы пагрузчыка, месцы дзе выконваюцца высотныя працы ўнізе не агароджаны і г.д. Аднак наш Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы ніяк на гэта не адрэагаваў”, - гаворыць праваабаронца.

“Другое яскравае парушэнне тэхнікі бяспекі кіраўніком горада Станіславам Барадаўка было заўважана на фотаздымку газеты “Веснік Магілёва”. Разам з іншымі чыноўнікамі ён знаходзіцца на будаўнічай пляцоўцы, дзе адбываецца будаўніцтва дзіцячага садка, без касак і без спецадзення, што таксама з’яўляецца грубейшым парушэннем тэхнікі бяспекі”, - працягвае Барыс Бухель.

Праваабаронца адзначае, што з гэтай нагоды ўжо скардзіўся ў пракуратуру Магілёўскай вобласці, аднак у парушэнне ўсіх нормаў і правілаў яна пераслала ягоную скаргу на разгляд той арганізацыі, на якую ён скардзіўся.

“Невыкананне высокапастаўленымі службовымі асобамі правілаў аховы працы пры правядзенні суботнікаў і іншых пастаноўчых мерапрыемстваў можа сведчыць пра іх абыякавасць і фармалізм падчас правядзення такіх мерапрыемстваў. Іх дзеянні фарміруюць у простых людзей нігілісцкае стаўленне да адпавядання патрабаванням інструкцый па ахове працы на сваіх працоўных месцах, што часам прыводзіць да няшчасных выпадкаў”, - гаворыць Барыс Бухель.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства