viasna on patreon

Cтудэнты і выкладчыкі запрашаюцца да ўдзелу ў маніторынгу парушэнняў акадэмічных свабодаў

2012 2012-05-02T13:48:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/adukacyja-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У рамках дзейнасці Грамадскага Балонскага Камітэта пачынаецца маніторынг парушэнняў акадэмічных правоў і свабодаў, які ажыццяўляецца з мэтай атрымання актуальнай інфармацыі пра сітуацыю ў ВНУ Беларусі.

У кожным горадзе Беларусі, дзе знаходзяцца ВНУ, плануецца стварыць абсерваторыі, якія складаюцца з студэнтаў і выкладчыкаў, якія будуць ажыццяўляць маніторынг выканання акадэмічных свабодаў у сваім ВНУ. Сутнасць маніторынгу заключаецца ў адсочванні выпадкаў парушэнняў акадэмічных правоў і свабодаў.

Да ўдзелу ў маніторынгу запрашаюцца ўсе студэнты і выкладчыкі ВНУ Беларусі, зацікаўленыя ў станаўленні аўтаномных беларускіх універсітэтаў, свабодных ад парушэнняў акадэмічных, грамадзянскіх і іншых правоў і свабодаў, універсітэтаў, якія паважаюць і падзяляюць еўрапейскія акадэмічныя каштоўнасці.

Для адабраных удзельнікаў маніторынгу будзе арганізавана навучанне. Таксама ўдзельнікі маніторынгу атрымаюць магчымасць абменьвацца з еўрапейскімі студэнтамі і выкладчыкамі ведамі, удзельнічаць у адукацыйных мерапрыемствах і візітах.

Для ўдзелу ў маніторынгу неабходна паведаміць на электронны адрас monitoring.bk@gmail.com сваю кантактную інфармацыю. Пасля гэтага арганізатары звяжуцца з кожным заяўніком для далейшага знаёмства.

Удзельнікам маніторынгу гарантуюцца канфідэнцыяльнасць і захаванне персанальнай інфармацыі. Любая інфармацыя пра удзельнікаў будзе выкарыстоўвацца толькі для камунікацыі з арганізатарамі маніторынгу і не будзе перадавацца трэцім асобам.

З любымі пытаннямі і прапановамі звяртайцеся на пошту арганізатараў - monitoring.bk@gmail.com.

***
Грамадскі Балонскі Камітэт - грамадзянская ініцыятыва, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі экспертнай супольнасці і шэрагу грамадскіх арганізацый Беларусі. Мэтай Балонскага Камітэта з'яўляецца распрацоўка для нашай краіны дарожнай карты інтэграцыі беларускай вышэйшай адукацыі ў Балонскі працэс.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства