viasna on patreon

Павал Красоўскі застаецца пад вартай

2006 2006-10-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня ў Віцебску адбыўся допыт маладафронтаўца Паўла Красоўскага. У сьледчых мерапрыемствах удзельнічалі два яго адвакаты: Павал Сапелка і Вячаслаў Праскаловіч. Пакуль яшчэ не вядома: будзе Красоўскі ўтрымлівацца пад вартай і надалей, ці будзе адпушчаны на волю. Працяг сьледчых дзеяньняў чакаецца заўтра. Павал Сапелка застаецца на месцы.

Бацькі жодзінскага актывіста таксама знаходзяцца ў Віцебску і чакаюць сустрэчы са сьледчым з рэспубліканскай пракуратуры, каб дабіцца дазволу перадачы сыну.

Нагадаем, што Павал Красоўскі быў затрыманы 5 кастрычніка. Ммаладафронтаўца падазраюць ў дачыненьні да падрыхтоўкі выбухаў у Віцебску 14 і 22 верасьня 2005 году.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства