Дашкевіча будзе судзіць Ала Булаш
https://spring96.org/be/news/5189
2006
2006-10-09T10:00:00+0300
2006-10-09T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як стала вядома ПЦ “Вясна”, справа Зьмітра Дашкевіча была перададзеная судзьдзі Але Булаш, якая зьяўляецца намесьнікам старшыні суду Кастрычніцкага раёну г.Менску. Дата судовага працэсу пакуль не прызначаная.
Нагадаем, лідэр арганізацыі “Малады Фронт” Зьміцер Дашкевіч быў узяты пад варту ў межах крымінальнай справы па арт. 193.1 КК Рэспублікі Беларусь (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі). 21 верасьня 2006 года яму было прад’яўлена афіцыйнае абвінавачаньне, мера стрыманьня пакінутая бяз зьменаў.