viasna on patreon

ПЦ “Вясна” патрабуе спынення крымінальнага пераследу Васіля Парфянкова

2012 2012-04-23T17:57:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/parfiankou2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Васіль Парфянкоў

Васіль Парфянкоў

Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна”

24 красавіка 2012 г.

19 красавіка Першамайскі раённы аддзел Следчага камітэту г. Мінска паведаміў былому палітвязню Васілю Парфянкову пра ўзбуджэнне супраць яго крымінальнай справы за парушэнні ўмоваў прафілактычнага нагляду, устаноўленага судом Першамайскага раёну Мінска ў адносінах да актывіста 5 студзеня 2012 году тэрмінам на адзін год.

Васіль Парфянкоў у лютым 2011 году быў асуджаны да чатырох гадоў пазбаўлення волі па ч. 2 арт. 293 КК РБ (“удзел у масавых беспарадках”) за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыяў падчас прэзідэнцкіх выбараў, у жніўні таго ж году – памілаваны згодна з указам прэзідэнта. Пасля ўдзелу ў акцыі салідарнасці з палітвязнямі 19 снежня 2011 году быў арыштаваны на 12 сутак, пасля чаго за ім быў устаноўлены прэвентыўны нагляд.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” лічыць крымінальны пераслед Васіля Парфянкова выключна палітычна матываваным, звязаным з імкненнем уладаў спыніць ягоную актыўнасць, а таксама з жаданнем застрашыць іншых палітычных і грамадскіх актывістаў напярэдадні парламенцкіх выбараў. Гэта пацвярджаецца ўстанаўленнем прэвентыўнага нагляду ў адносінах да яшчэ двух былых палітвязняў – Уладзіміра Яроменкі і Паўла Вінаградава.

Васілю Парфянкову пагражае да году пазбаўлення волі, і ў выпадку развіцця справы ў гэтым накірунку Васіль Парфянкоў будзе бясспрэчна прызнаны новым палітычным вязнем.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” патрабуе:

-- неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных вязняў, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі;

-- спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да Васіля Парфянкова;

-- зняцця (пагашэння) судзімасці з усіх незаконна асуджаных па падзеях 19 снежня 2010 году, што будзе расцэнена як крок да іх рэабілітацыі і дазволіць такім асобам працягнуць сваю палітычную дзейнасць, у тым ліку -- балатавацца ў якасці кандыдатаў на выбарах усіх узроўняў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства