viasna on patreon

Экалагічная акцыя ў Слоніме (фота)

2012 2012-04-20T13:04:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/slonim-ekalog-11.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябры дэмакратычнага згуртавання Слоніма 19 красавіка правялі акцыю “Ачысцім лес ад смецця”. Больш за 20 чалавек прыехалі ў лясны масіў, які знаходзіцца ў мікрараёне Альбярцін горада Слоніма, і некалькі гадзін ачышчалі лес ад рознага смецця. Кіраўнік дэмакратычнага згуртавання Слоніма Іван Шэга сказаў: “Наша экалагічная акцыя — доказ таму, што мы, сябры розных дэмакратычных партый і грамадскіх аб’яднанняў Слонімшчыны, не стаім убаку ад праблем нашага горада, а ў любы час гатовы дапамагаць, разам вырашаць розныя праблемы, хаця мясцовая вертыкаль па-ранейшаму супрацоўнічаць з намі адмаўляецца”.

Пасля таго, як смецце было сабрана ў адно месца ў спецыяльныя мяшкі, работнікі Слонімскага лясгаса вывезлі яго на звалку.

У планах сяброў дэмакратычнага згуртавання Слоніма новыя акцыі і мерапрыемствы, прысвечаныя экалогіі і паляпшэнню жыцця слонімцаў, найперш з самакіраваннем горада.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства