Міліцыя затрымала распаўсюдніка газеты «Наш Дом інфа»
https://spring96.org/be/news/51840
2012
2012-04-20T11:13:15+0300
2012-04-20T11:13:15+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/zatrymanne.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віцебская міліцыя зноў затрымала
распаўсюдніка газеты «Наш Дом інфа». Актывіста кампаніі
Сяргея Совпеля затрымалі
пры выхадзе з пад'езду дома
№ 37 па вуліцы
Чкалава. Яго даставілі
ў Першамайскі РАУС г. Віцебска,
дзе пратрымалі больш
за тры гадзіны.
Актывісту выдалі копію
пратаколу, у якім сказана, што ён распаўсюджваў
газету «Наш Дом».
Яго абвінавачваюць у парушэнні артыкула 29,9
ч.2 КаАП РБ, «незаконны распаўсюд друкаваных сродкаў масавай інфармацыі
на тэрыторыі Рэспублікі
Беларусь".