viasna on patreon

Рагачоўскі суд пакуль не вызначыўся – па якому артыкулу судзіць Дзяніса Дашкевіча

2012 2012-04-17T18:49:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/suddzia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судовым паседжанні, на якім разглядаюць адміністрацыйны пратакол у дачыненні грамадскага актывіста з Рагачова Дзяніса Дашкевіча, абвешчаны перапынак да 25 красавіка. Суддзя пакуль не вызначылася, ці падпадаюць дзеянні актывіста пад нейкі адміністрацыйны артыкул і ці наогул з'яўляецца ён адказчыкам па дадзенай справе. Актывіста вінавацяць у тым, што ён нібыта парушыў аўтарскія правы дзяржаўнай раённай газеты «Свабоднае слова», нібыта перадрукаваўшы без дазволу рэдакцыі і без спасылак на афіцыйны сайт газеты шэраг матэрыялаў. Міліцыя, якая праводзіла праверку па заяве галоўнага рэдактара дзяржаўнай газеты, прыйшла да высновы, што менавіта Дзяніс Дашкевіч з'яўляецца адміністратарам дадзенага незалежнага сайту vrogacheve.ru. Актывіст жа сцвярджае, што ён не з'яўляецца адміністратарам, і мае да сайту толькі ўскоснае дачыненне.

«У судзе пакуль не даказана, што менавіта я з'яўляюся адміністратарам сайту. Суддзя пачытала артыкулы на нашым сайце і інтэрнэт-старонцы дзяржаўнай газеты і не прыйшла да пэўнай высновы, што дадзеныя матэрыялы былі перадрукаваны незалежным сайтам з раённай газеты, бо артыкулы адрознівацца. Суд пакуль не знайшоў доказаў таго, што я ці адміністратары сайту парушылі аўтарскія правы, дакладней, суд не ведае, па якому артыкулу мяне прыцягваць да адказнасці. Таму суддзя абвясціла, што правядзе кансультацыі, і 25 красавіка суд працягнецца», - пракаментаваў Дзяніс Дашкевіч.

Суд пачаўся ў 11.00. Прыкладна праз гадзіну на сайце vrogaceve.ru з'явіўся артыкул ад імя Дзяніса Дашкевіча, у якім у абразлівым свеце падаецца інфармацыя пра беларускую апазіцыю агулам і гомельскіх сяброў палітычных партый і праваабаронцаў у прыватнасці. «Наш сайт узламаны невядомымі, і на ім з'явіліся гэтыя абразлівыя матэрыялы. Гэта правакацыя і пераслед з боку ўладаў, спроба нас ачарніць і пасварыць з людзьмі. Зараз адміністратары сайту не могуць пакуль яго адрамантаваць, бо не могуць трапіць у панель адміністравання », - дадаў актывіст.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства