viasna on patreon

Мінчанцы, якая абараняе парк 40-годдзя Кастрычніка ў Мінску, пагражаюць міліцыя і КДБ

2012 2012-04-17T12:35:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Мясцовыя жыхары занепакоеныя планамі па пашырэнні забудовы каля парку 40-годдзя Кастрычніка ў Мінску, заявіла сябра ініцыятыўнай групы па абароне парку Людміла Гайкоўская 16 красавіка на прэс-канферэнцыі.

Яна нагадала, што з восені 2011 года грамадскасць актыўна выступала супраць высечкі дрэваў у парку 40-годдзя Кастрычніка, дзе плануецца будаваць гатэль «Пекін». Нягледзячы на падтрымку Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, ніякіх зменаў у праектнай дакументацыі гатэля не адбылося. Аднак улады абяцалі, што экалагічнае становішча ў раёне не пагоршыцца: каля парку будуць высаджаныя новыя дрэвы. Напрыклад, 2 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік заявіў, што побач будзе разбіты парк «у некалькі разоў большы» за парк 40-годдзя Кастрычніка.

Гайкоўская асцерагаецца, што гэтыя абяцанні выкананыя не будуць. Хоць новыя дрэвы сапраўды былі высаджаныя, саджанцы ўжо практычна ўсе вырваныя. Грамадскасці таксама стала вядома пра планы будаўніцтва ў раёне парку спартыўнага і забаўляльнага комплексаў. Адпаведна, не застаецца месца для абяцаных зялёных насаджэнняў. Мясцовыя жыхары асцерагаюцца, што яны так і не атрымаюць неабходнай інфармацыі пра планы забудовы каля парку, адзначыла Гайкоўская.

Больш за тое, актывістка паведаміла, што ў сувязі з дзейнасцю ў абарону парку ёй двойчы пагражалі прадстаўнікі міліцыі і КДБ, апошні раз — 14 красавіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства