viasna on patreon

Гомельскія міліцыянеры ахоўвалі «нулявы кіламетр», каб людзі не адзначылі трагічную гадавіну тэракта

2012 2012-04-12T10:24:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vybuh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Практычна цэлы дзень памятны знак «нулявы кіламетр» у Гомелі, насупраць аблвыканкаму, ахоўвалі супрацоўнікі спецназу. Памятны знак супрацоўнікі міліцыі ўзялі ў шчыльнае кола,  праваахоўныя органы дзяжурылі на ўсей плошчы Леніна, за аблвыканкам стаяў аўтазак. Менавіта на «нулявым кіламетры» год таму, 12 красавіка 2011 года, на другі дзень пасля тэракту, гамяльчане, арганізаваўшыся праз сацыяльныя сеткі, правялі стыхійную акцыю ў памяць ахвяр у мінскім метро. Зараз жа міліцыя фактычна перашкодзіла правесці акцыю – ускласці кветкі і запаліць лампадкі, а афіцыйных мерапрыемстваў з трагічнай гадавіны ў Гомелі не праводзілася.

Дарэчы, яшчэ з раніцы нехта ўсклаў кветкі да «нулявога кіламетра», але іх выкінулі ў сметніцу. Каля дзесяці маладых людзей усклалі кветкі і запалілі лампадкі ў памяць загінуўшых у тэракце каля Вечнага агню. Але як толькі маладыя людзі пайшлі, памятныя кветкі і лампадкі прыбрала міліцыя.

Дзяжурыў спецназ каля «нулявога кіламетра» амаль да 20.00.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства