viasna on patreon

Мікалай Чарнавус падаў скаргу на суддзю

2012 2012-04-11T15:18:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус 11 красавіка накіраваў скаргу ў Брэсцкі абласны суд на суддзю Баранавіцкага раённага (гарадскога) суда Жукаву Т.Ю., якая 4 красавіка адмовілася разглядаць скаргу, датычную незаконных “выбараў” Рады кірмашу на Баранавіцкім каапрынку. Прадпрымальнік тлумачыў суду, што мясцовыя ўлады і ўладальнік кірмашу не могуць удзельнічаць у правядзені выбараў -- гэта можа рабіць толькі агульны сход прадпрымальнікаў, які не быў праведзены.

Як мы паведамлялі раней, суддзя Жукава Т.Ю. адмовіла прадпрымальніку ва ўзбуджэнні справы ў сувязі з яго непадсуднасцю суду Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы і пісьмова патлумачыла заяўніку, што з такой скаргай яму трэба звяртацца ў Брэсцкі абласны гаспадарчы суд. Аднак і гаспадарчы суд не стаў разглядаць праблему выбараў на Цэнтральным кірмашу Баранавічаў. У гэтай сітуацыі Мікалай Чарнавус звярнуўся ў абласное ўпраўленне юстыцыі, дзе яго заўпэнілі, што суддзя Жукава Т.Ю. будзе пакарана за вызначэнне ад 4 красавіка. Пасля гэтага прадпрымальнік накіраваў скаргу ў Брэсцкі абласны суд, у якойі просіць яго адмяніць вызначэнне аб адмове ва ўзбуджэнні справы суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы адносна незаконных выбараў на Баранавіцкім каапрынку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства