viasna on patreon

Судовае кола замкнулася

2012 2012-04-09T13:03:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Брэсцкі абласны гаспадарчы суд не будзе разглядаць скаргу баранавіцкага прапрымальніка Мікалая Чарнавуса адносна незаконнасці выбараў кіраўніцтва каапрынку ў Баранавічах. Пра гэта 6 красавіка заявіла прадпрымальніку дзяжурны суддзя, калі Мікалай Чарнавус асабіста хацеў зарэгістраваць сваю заяву. Суддзя яму так і сказала: “Мы выбарамі на Баранавіцкім каапрынку займацца не будзем”.

Раней мы паведамлялі, што 30 сакавіка Мікалай Чарнавус звярнуўся ў Баранавіцкі гарадскі суд, каб ён адмяніў вынікі “выбараў” Рады кірмашу на каапрынку, бо яны былі праведзены з парушэннем дзеючага заканадаўства. Суддзя Жукава Т.Ю. адмовіла ва ўзбуджэнні справы ў сувязі з яго непадсуднасцю суду Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы і пісьмова патлумачыла заяўніку, што з такой скаргай яму трэба звяртацца ў Брэсцкі абласны гаспадарчы суд.

А цяпер і Брэсцкі абласны гаспадарчы суд адмовіўся разглядаць праблему выбараў на Баранавіцкім каапрынку. Судовае кола замкнулася. Мікалай Чарнавус скардзіўся ў гарвыканкам, звяртаў увагу раённага і абласнога пракурораў на незаконнасць выбараў, хацеў праз суд дабаіцца праўды, а вынік – нулявы. Замест стваральнай працы, грамадскі актывіст вандруе па чыноўніцкіх кабінетах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства