viasna on patreon

19-га чэрвеня Вышэйшы гаспадарчы суд адхіліў чарговы зыск рэдакцыі "Белорусской деловой газеты" (УП "Марат) да Міністэрства інфармацыі, пакінуўшы ў сіле папярэджанне ад 22-га траўня г.г. за артыкул "Где леоновские миллионы?.."

2003 2003-06-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На пачатку судовага паседжання 19-га чэрвеня суддзя Алена Нікалаева забараніла весці ў залі відэа- і фотаздымкі, задаволіўшы гэткім чынам хадайніцтва прадстаўнікоў Міністэрства інфармацыі. Інтарэсы гэтага ведамства прэзентавалі тыя ж юрысты, што былі 17-га чэрвеня на судзе па першым папярэджанні "БДГ": галоўны юрысконсульт міністэрства Аляксей Лухверчык і кіраўнік галоўнага прававога ўпраўлення Лілія Богдан. Ад імя зыскоўца (УП "Марат") у судзе 19-га чэрвеня выступаў адвакат Яўген Маліноўскі.
Нагадаем: папярэджанне за матэрыял "Где леоновские миллионы? Прокуратура республики не может ответить на этот вопрос. ?#152;щет…" (№62 ад 29.04.2003) было вынесена 22-га траўня г.г. Згодна тэксту загада міністра інфармацыі, у артыкуле "апублікаваныя матэрыялы крымінальнай справы без пісьмовага дазволу суддзі", што супярэчыць арт. 5 Закона аб друку. (У часе судовага паседжання М. Лявонаў папрасіў далучыць свой выступ да матэрыялаў крымінальнай справы, а ў публікацыі "БДГ" утрымліваліся цытаты з ягонай прамовы).
У судзе прадстаўнік УП "Марат" акцэнтаваў увагу на тым, што карэспандэнт "БДГ" прысутнічаў на адкрытым судовым паседжанні, дзе быў афіцыйна акрэдытаваны.

Пры падрыхтоўцы артыкулу для "БДГ" ён карыстаўся не матэрыяламі крымінальнай справы, а дыктафонным запісам, які з'яўляецца ўласнасцю журналіста, - падкрэсліў Я. Маліноўскі. Такім чынам, рэдакцыя "БДГ" лічыць прэтэнзіі міністэрства неабгунтаванымі, а папярэджанне - незаконным.

Згодна з арт.61 Гаспадарча-працэсуальнага Кодэкса РБ, у такіх спрэчках дзяржаўны орган павінен даказаць абгрунтаванасць свайго ненарматыўнага акту, які абскарджаецца. Аднак у судзе 19-га чэрвеня юрысты Міністэрства інфармацыі проста спаслалася на "прадстаўленне" Пракуратуры РБ "Аб зліквідаванні парушэнняў заканадаўства аб друку і іншых СМІ", якое стала нагодай для вынясення папярэджання. Яны заявілі, што Пракуратура з'яўляецца кампетэнтным органам, правяраць дзеянні якога яны не абавязаныя.
Пасля невялікага перапынку суддзя А. Нікалаева абвесціла рашэнне: у зыску УП "Марат" адмовіць.
Паводле БАЖ

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства