viasna on patreon

У Брэсце цікавяцца справаздачамі дэпутатаў перад выбаршчыкамі

2012 2012-04-09T09:41:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/deputackija_mescy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты грамадскіх аргнаізацый і палітычных партый распачалі ў Брэсце кампанію па збору подпісаў сярод жыхароў Брэста, каб дамагчыся ад дэпутатаў мясцовага гарадскога Савету справаздачы за сваю дзейнасць перед выбаршчыкамі.

Адзін з ініцыятараў збору подпісаў Ігар Маслоўскі патлумачыў гэтыя дзеянні тым, што нельга адшукаць звесткі пра тое, што мясцовыя дэпутаты сустракаюцца з жыхарамі акругаў, адкуль яны абіраліся ў гарадскі Савет, і іх дзейнасць у прадстаўнічым органе застаецца закрытай ад грамадскасці.

Між тым, згодна з артыкулам 21 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб статусу дэпутата мясцовага Савета”, дэпутат дадзенага органа ўлады павінен не менш чым два разы на год рабіць справаздачу перад сваімі выбаршчыкамі аб сваёй дзейнасці, аб тым, як выконваецца прадвыбарчая праграма, аб працы Савета і яго органаў і г.д.

Згодна з гэтым Законам брэсцкія актывісты спрабуюць дабіцца ад мясцовых дэпутатаў галоснасці ў гэтым пытанні і дакладанай інфармацыі, дзе і калі яны робяць справаздачу перад выбаршчкамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства