Бабруйскія актывісты працягваюць падтрымліваць палітвязняў лістамі
На гэты раз бабруйскія актывісты кампаніі “Гавары праўду” Вольга Піманава і Валянціна Глухава павіншавалі ўсіх палітвязняў з Вялікднем.
-Адчуваецца, што нашым палітвязянм патрэбная такога кшталту падтрымка, - мяркуе Вольга Піманава. -- Пра гэта яны пішуць у сваіх адказах. Мы стараемся віншаваць іх з усімі святамі ці нават без нагоды дасылаць лісты. Праўда, адказы не ад усіх прыходзяць, не ведаю, з чым гэта звязана. З апошніх – прыйшлі лісты ад Паўла Севярынца, Змітра Бандарэнкі, Мікалая Аўтуховіча. Напрыклад, Севярынец напісаў, што з-за загружанасці на працы не хапае часу на ўсе навагоднія віншаванні адказаць, а іх яму прыйшло каля 400. Аўтуховіч дзякуе за ўсе лісты, якія да яго прыходзяць, але і папракае беларусаў за тое, што недастаткова салідарныя, і прыводзіць у прыклад паміраючага Каваленку… Зараз вось мы даслалі віншаванні з Вялікднём, і ў першую чаргу жадаем нашым палітвязням свабоды.